АДНАЎЛЯЕМНАРАЎЛЯНСКІ ПАЛАЦ

18 лістапада 2020 года палац Горватаў перайшоў у прыватную ўласнасць, і так пачаўся працэс яго адраджэння з небыцця. У нас застаўся 1 год, каб паспець накрыць палац дахам і выратаваць яго ад разбурэння.

Палац

Пабудаваны родам Горватаў у мястэчку Нароўля ў 1850 годзе, на высокім беразе ракі Прыпяць.

Тэрыторыя палаца ўключала ў сябе парк з уяздной брамай і домам брамніка, капліцу, стайню і ўласна шыкоўны двухпавярховы палац. Да нашых дзён дайшла толькі частка былога багацця.

Гаспадары

Пачынальнікі «нараўлянскай галіны» гісторыі роду Горватаў – Даніэль Горват і яго жонка Іфігенія Ратынская. 

Прапануем больш даведацца пра гісторыю іх вялікай сям'і, якая цесна звязаная з Нароўляй і палацам.

Больш пра род Горватаў
Больш пра род Горватаў

Адраджэнне

Пасля 1917 года Нараўлянскі палац быў нацыяналізаваны. У час II сусветнай вайны моцна пацярпеў, потым у ім месцілася школа-інтэрнат. Пасля аварыі на ЧАЭС прыйшоў у заняпад. У 2011 годзе у палаца абрынуўся дах і будынак пачаў паволі разбурацца. 

У 2020 годзе палац быў выкуплены за 20 тысяч долараў, перайшоў у прыватную ўласнасць і атрымаў шанец аднавіцца.

Пасля 1917 года Нараўлянскі палац быў нацыяналізаваны. У час II сусветнай вайны моцна пацярпеў, потым у ім месцілася школа-інтэрнат. Пасля аварыі на ЧАЭС прыйшоў у заняпад. У 2011 годзе у палаца абрынуўся дах і будынак пачаў паволі разбурацца. 

У 2020 годзе палац быў выкуплены за 20 тысяч долараў, перайшоў у прыватную ўласнасць і атрымаў шанец аднавіцца.

Пётр Кузняцоў
Пётр Кузняцоў

Аналітык, заснавальнік партала «Моцныя навіны». Ініцыятар кампаніі па аднаўленню Нараўлянскага палаца.

Я разумею, што палац у Нароўлі сёння не самая вялікая праблема. Але ён не можа застыць, перастаць разбурацца і чакаць лепшых часоў.

Яўгенія Крэшчук
Яўгенія Крэшчук

Журналістка, заснавальніца жаночага бізнес-клуба «Афіна», піяр менеджар праекта аднаўлення палаца.

Мы танцавалі вальс пад дажджом на першым паверсе ў холе, а вакол – куча шматгадовага смецця. Заплюшчваеш вочы і бачыш багатае ўбранне, фамільныя партрэты, чырвоны паркет. Дзіўна, як можна адраджаць гісторыю сваімі рукамі.

Аліна Цітавец
Аліна Цітавец

СММ-спецыялістка, арганізатарка валанцёрскіх збораў у Нараўлянскім палацы.

Мару станчыць падэспань у адноўленай бальнай залі палаца Горватаў.

Сяргей Касабуцкі
Сяргей Касабуцкі

Інжынер, кіраўнік ТАА «ПрокПроект» - праектаванне і інжынерна-тэхнічнае суправаджэнне будаўніцтва.

Немаладыя дрэвы парку, аранжавая цэгла, абрывісты бераг і, вядома, рака Прыпяць, думкі аб калезе, які 200 гадоў таму чарціў пяром праект, – усё гэта склалася ў нейкую зразумелую карціну і не пакінула мяне абыякавым.

Таццяна Шапавалава
Таццяна Шапавалава

Бухгалтар

Палац павінен быць адноўлены. Я так лічу.