ПалацГорватаў ПалацГорватаў Дапамагчы
  • Гісторыя
  • Адраджэнне
  • Дапамога
  • Па-беларуску
  • По-русски
Дапамагчы
  • Instagram
  • Tiktok
  • Гісторыя
  • Адраджэнне
  • Дапамога

НАРАЎЛЯНСКІ ПАЛАЦ І ЯГО ГАСПАДАРЫ

Палац Горватаў у Нароўлі – помнік архітэктуры класіцызму XIX стагоддзя, гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі. Ён месціцца ў вельмі маляўнічым месцы – на беразе Прыпяці пасярод былога раскошнага парку. 

 

1850 год – дата будаўніцтва палаца Горватаў
Пра дату будаўніцтва сведчыў рэльефны надпіс на фасадзе, які яшчэ памятаюць старажылы Нароўлі. З боку парка там мясціліся літары D I H. А з боку ракі на фасадзе размясцілі лічбы 1850. Літары абазначалі ініцыялы першых уладальнікаў палаца – Даніэля і яго жонку Іфігенію Горватаў.

Цікавае апісанне Нараўлянскага палаца ёсць і ў мемуарах Антонія Кіневіча, блізкага сваяка Горватаў. 

Раскошны палац... быў пабудаваны як і ўсе, уласна, палескія двары першай паловы ХІХ стагоддзя, аднак бабка Эдварда, мела вялікі мастацкі густ і з велізарнай любоўю і веданнем займалася ўпрыгожваннем інтэр'ераў палаца. Перш за ўсё, незвычайнай прыгажосці былі падлогі, асабліва ў адным салоне на другім паверсе: было такое ўражанне, што замест падлогі ў цэнтры залы – глыбокае дно ракі, у якім плаваюць розныя рыбы большай і меншай велічыні... 

Эдвард Горват (пасярэдзіне) са сваёй дачкой Аляксандрай і зяцем Станіславам Ваньковічам на іх вяселлі ў нараўлянскім палацы.

Эдвард Горват з'ехаў у Польшчу ў 1918 годзе, дзе памёр у 1935 годзе. 

Надпіс на сцяне сіняга салона

«Дзіўна, што пад тваімі слядамі не растуць кветкі. Ты рай, ты май, ты вясна»

1860-я гадыУ сярэдзіне 1860-х гадоў Даніэль Горват пакінуў Нароўлю і пасяліўся ў адным са сваіх маёнткаў у Кіеўскай губерні. Нароўля дасталася сярэдняму сыну – Артуру.
20 ліпеня 1898 года Артур Горват перадаў правы валодання маёнткам свайму сыну Эдварду. Эдвард у 1890-х гадах пачаў будаўнічыя мерапрыемствы і добраўпарадкаванне тэрыторыі, інтэнсіўна ішлі работы па ўпрыгожванні палаца. У 1902 годзе ў Нараўлянскім палацы з'явіўся тэлефон. Асабліва маштабныя работы вяліся ў будынку ў 1902-1914 гадах.

«Аазіс вытанчанай культуры і цывілізацыі на фоне палескіх балот» 

– Раман Афтаназі, польскі даследчык, дзякуючы якому захавалася падрабязнае апісанне экстэр’ера і інтэр’ера раскошных пакояў палаца

Дапамога

Дапамагчы грашыма
Увядзіце суму
Нешта пайшло не так
Сэрвіс аплаты не адказаў. Паспрабуйце ахвяраваць праз ЕРІП: Сэрвіс E-POS / E-POS - Аплата тавараў і паслуг - Нумар рахунку: 19156-1-1
Дапамагчы валанцёрскай працай
Нешта пайшло не так

Ваш запыт не быў дасланы!

Перазагрузіце старонку і паспрабуйце зноў.

Ваш запыт адпраўлены!

Чакайце зваротнага званка.

Мы звяжамся з вамі ў бліжэйшы час.

Адраджэнне .LIVE

Падпісвайцеся на сацыяльныя сеткі праекта па аднаўленні палаца ў Нароўлі і першымі даведвайцеся пра ўсе нашыя поспехі, актуальныя навіны, прагрэс адраджэння і валанцёрскія акцыі.

  • Instagram
  • Tiktok
  • #нароўля
  • #палацгорватаў
  • #дворецгорваттов
  • #panskidom
  • #panski_dom
  • #панскідом
  • #горвартс
  • Instagram
  • Tiktok
  • Гісторыя
  • Адраджэнне
  • Дапамога
© ТАА «Над Прыпяццю» 2020 - 2025
  • Палiтыка прыватнасцi
  • Правiлы выкарастання
Распрацоўка сайта — кампанія PRAS

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies