Дапамога
Нагадваем, што Нараўлянскі палац знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і аднаўляецца ў тым ліку дзякуючы дапамозе валанцёраў. Вы можаце далучыцца да агульнай справы і таксама ўзяць удзел у адраджэнні.
Лепш папярэдзіць пра свой прыезд за некалькі дзён, каб была магчымасць загадзя распланаваць і размеркаваць працу паміж валанцёрамі. Для гэтага запоўніце форму ніжэй, пакінуўшы ў каментарыях дату прыезда, або напішыце нам у асабістыя паведамленні ў нашых сацсетках.
Як дабрацца да Нароўлі?
- на машыне ~4 гадзіны з Мінска, ~2,5 гадзіны з Гомеля (самы камфортны варыянт, адрас – вул. Кастрычніцкая 20А, можна пад'ехаць да самага палаца);
- маршруткай ~4,5 гадзіны з Мінска (лепш замаўляць квіткі загаддзя, напрыклад тут: https://smilebus.by);
- цягніком да Мазыра ~4 гадзіны з Мінска, а пасля на аўтобусе (адпраўленне з Мінска два разы на дзень).
Дзе спыніцца?
Арэнда пакоя недалёка ў 15 хвілінах ад палаца каштуе 25 рублёў за ноч (звярніцеся да нас у асабістыя па кантакты гаспадыні). Нумар у гатэлі “Нараўлянка” побач з палацам (ёсць паркоўка) каштуе каля 30 рублёў у залежнасці ад тыпу нумара.
Улетку можна заночыць у намётах побач з палацам.
Што ўзяць з сабой?
- зручнае працоўнае аддзенне па надвор'і
- закрыты абутак
- улетку кепку ад сонца
- улетку сродак ад насякомых
- працоўныя пальчаткі, маску
- свой кубачак