Адраджэнне
18 лістапада 2020 года палац Горватаў перайшоў у прыватную ўласнасць, і так пачаўся працэс яго адраджэння з небыцця.
І вось, што ўдалося за гэты час паспець зрабіць:
• Палацавыя пакоі былі цалкам вычашчыныя ад смецця, пяску і расліннасці ўнутры, а абвалены стары дах – дэмантаваны.
• Былі адкапаныя некалькі ўваходаў у сутарэнні.
• Тры гады сышло на распрацоўку і ўзгадненне праекта рэстаўрацыі – асобная балючая і самая складаная справа.
• Спецыяльнай тэхнікай вывезены горы смецця, якія тысяча валанцёраў вывезла тачкамі з палаца.
• Адноўлены карніз, прачышчаныя дымаходы, дэмантаваныя савецкія калоны і пабудаваныя перакрыцці з балак.
• Закупленыя будаўнічыя матэрыялы для новага даху.
• Зроблена часовая падлога ў бальнай залі.
• Праведзеныя два вялікія валанцёрскія летнікі для расчыткі ўжо новага будаўнічага смецця.
• Былі ўсталяваныя першыя кроквы і ўжо паказаўся сілуэт будучага даху.
Аналітык, заснавальнік партала «Моцныя навіны». Ініцыятар кампаніі па аднаўленню Нараўлянскага палаца.
Мы не павінны губляць тое, што ў нас ёсць, што было пабудавана да нас. Мы ўжо страцілі вельмі шмат.
Журналістка, заснавальніца жаночага бізнес-клуба «Афіна», піяр менеджар праекта аднаўлення палаца.
Мы танцавалі вальс пад дажджом на першым паверсе ў холе, а вакол – куча шматгадовага смецця. Заплюшчваеш вочы і бачыш багатае ўбранне, фамільныя партрэты, чырвоны паркет. Дзіўна, як можна адраджаць гісторыю сваімі рукамі.
СММ-спецыялістка, арганізатарка валанцёрскіх збораў у Нараўлянскім палацы.
Мару станчыць падэспань у адноўленай бальнай залі палаца Горватаў.
Інжынер, кіраўнік ТАА «ПрокПроект» - праектаванне і інжынерна-тэхнічнае суправаджэнне будаўніцтва.
Немаладыя дрэвы парку, аранжавая цэгла, абрывісты бераг і, вядома, рака Прыпяць, думкі аб калезе, які 200 гадоў таму чарціў пяром праект, – усё гэта склалася ў нейкую зразумелую карціну і не пакінула мяне абыякавым.
Бухгалтар
Палац павінен быць адноўлены. Я так лічу.
ДЗЕЙНАСЦЬ І ПЛАНЫ
Да канца 2024 года мы спадзяемся паспець цалкам накрыць палац новым дахам.