

Цікавае апісанне Нараўлянскага палаца ёсць і ў мемуарах Антонія Кіневіча, блізкага сваяка Горватаў.
Раскошны палац... быў пабудаваны як і ўсе, уласна, палескія двары першай паловы ХІХ стагоддзя, аднак бабка Эдварда, мела вялікі мастацкі густ і з велізарнай любоўю і веданнем займалася ўпрыгожваннем інтэр'ераў палаца. Перш за ўсё, незвычайнай прыгажосці былі падлогі, асабліва ў адным салоне на другім паверсе: было такое ўражанне, што замест падлогі ў цэнтры залы – глыбокае дно ракі, у якім плаваюць розныя рыбы большай і меншай велічыні...
Эдвард Горват памёр у 1932 годзе. Ён быў жанаты на Ядвізе з роду Аскерка. Іх адзіны сын памёр вельмі маладым, а дачку Аляксандру і яе мужа Станіслава Ваньковіча расстралялі фашысты падчас Другой сусветнай вайны. Нараўлянская радавая галіна Горватаў перарвалася…
Надпіс на сцяне сіняга салона
«Дзіўна, што пад тваімі слядамі не растуць кветкі. Ты рай, ты май, ты вясна»


«Аазіс вытанчанай культуры і цывілізацыі на фоне палескіх балот»
– Раман Афтаназі, польскі даследчык, дзякуючы якому захавалася падрабязнае апісанне экстэр’ера і інтэр’ера раскошных пакояў палаца